Плошча вострава складае 5200 км²[3][4][5]. Калгуеў узвышаецца на 76 м над морам і размешчаны за 75 км ад мацерыка. Вышыні да 181{sfn|БСГН|2003}} (176[3][5]) м.
Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Паверхня ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі; паўднёвая частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот.
Клімат суровы і халодны. Зімы доўгія і марозныя (да −20°), леты кароткія (да +6°). Расліннасць тундрападобная, мноства азёраў і балотаў. Акрамя некалькіх калоній марскіх птушак, фаўна на востраве прадстаўлена лісіцамі.
На Калгуеве жывуць 200 чалавек, пераважна ненцы, якія займаюцца аленегадоўляй. Акрамя таго, на Калгуеве здабываецца нафта. Адзіны пасёлак на Калгуеве — Бугрыно.
Колгу́ев // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 242. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Колгу́ев // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 329. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.