Вёска
Біюцішкі
Біюцішкі на карце Беларусі ±
|
Бію́цішкі[1] (трансліт.: Bijuciški, руск.: Биютишки) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Барунскага сельсавета.
Гісторыя
Да 17 студзеня 1969 года вёска ўваходзіла ў склад Куцавіцкага сельсавета[2].
Назва
Згадваецца як "Byuttiskin" у нямецкім "Апісанні літоўскіх дарог" XIV стагоддзя, як паселішча каля Крэва.[3]
Назва паходзіць ад балцка-літоўскага антрапоніма Bijutis, ад яго ж Біюці ў Пастаўскім раёне[4]. Ад таго ж кораня Bij- таксама Біейкі ў Браслаўскім раёне. Корань звязаны з літ. bijoti "баяцца". Такое імя або адлюстроўвала паводзіны немаўляці перад наданнем імя, або несла апатрапеічную (абарончую) функцыю.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
- ↑ Scriptores rerum Prussicarum: die Geschichtsquellen der Preussischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft. B. 2. Leipzig, 1863. S. 696.
- ↑ A. Adamkavičius. Pastovių rajono lietuviškas vardynas // Voruta. Nr. 15 (805). 29.11.2014. Psl. 13ю
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|