У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Будоўля.
Вёска
Будоўля
Будоўля на карце Беларусі ±
|
Будо́ўля[1] (трансліт.: Budoŭlia, руск.: Будовля) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 1924 года ў Хонаўскім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 жніўня 1943 года непадалёку ад вёскі партызаны знішчылі на чыгунцы браняпоезд акупантаў. З 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|