«Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта» (руск.: Балтийский федеральный университет имени Иммануила Канта, «БФУ імя І. Канта», «Кантыяна») — федэральная дзяржаўная аўтаномная адукацыйная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі, заснаваная ў 1947 годзе ў горадзе Калінінградзе (СССР), атрымала статус федэральнага ўніверсітэта 30 снежня 2010 года.
З’яўляецца найстарэйшым ВНУ Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Імя вядомага нямецкага філосафа Імануіла Канта ўніверсітэту прысвоена 23 мая 2005 года Распараджэннем № 630-р Урада Расійскай Федэрацыі.