Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (руск.: Северный (Арктический) федеральный университет имени М. В. Ломоносова) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Архангельск. Універсітэт быў створаны на базе Архангельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта згодна з указам Прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева[3]. Афіцыйная дата рэгістрацыі — 8 чэрвеня 2010 года.
Структура
У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[4]
- Вышэйшая інжынерная школа
- Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм
- Вышэйшая школа прыродазнаўчых навук і тэхналогій
- Вышэйшая школа псіхалогіі, педагогікі і фізічнай культуры
- Вышэйшая школа сацыяльна-гуманітарных навук і міжнароднай камунікацыі
- Вышэйшая школа эканомікі, кіравання і права
- Вышэйшая школа энергетыкі, нафты і газу
Зноскі
Спасылкі