Багданаў
Багданаў на карце Беларусі ±
|
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Багданаў.
Багда́наў[1] (трансліт.: Bahdanaŭ, руск.: Богданов) — аграгарадок[2] у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавета. Размешчана чыгуначная станцыя Багданаў на лініі Маладзечна—Ліда.
Да 28 мая 2013 года Багданаў уваходзіў у склад Багданаўскага сельсавета[3].
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Валожына. За 2 км ад аграгарадка цячэ рака Альшанка.
Гісторыя
Вядомы з другой паловы XVI стагоддзя як маёнтак Багдана Сапегі. З XVII стагоддзя мястэчка ў Ашмянскім павеце, сядзіба Сапегаў. З 1653 года ўладанне Пацаў, з 1696 года — Чаховічаў. Чаховічы залажылі тут батанічны сад з гадавальнікам баброў. З 1836 года Багданаў ва ўладанні Рушчыцаў[4].
Памятныя мясціны
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
У Багданаве нарадзіўся, жыў і працаваў мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Фердынанд Рушчыц (1870—1936)[4].
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — 727 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 19. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 23. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|