Вядома з XVII стагоддзя, калі вёсцы былі нададзены правы мястэчка і штотыднёвых кірмашоў. У 1769—1806 гадах у мястэчку працавала Бабаўнянская суконная мануфактура.
У пачатку XX стагоддзя знаходзілася ў Цялядавіцкай воласціСлуцкага павета, мела 196 жыхароў, у аднайменным маёнтку — 407 жыхароў. Тут працаваў вінакурны завод. З 1924 г. — цэнтр сельсавета Капыльскага раёна.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)