У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Арыжня.
Ары́жня, Пастовіцкі канал, Арыжна, Аражня, Какланка — рака ў Беларусі, у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч.
Назва
Назва старабалцкага паходжання. Адпачатная форма была блізкая да прускай азёрнай назвы Aryngine (Ar-, -ng-, -n-), потым дала форму тыпу «Аряжня»[4].
Корань ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- «рухацца»[5]. Ён таксама ў літоўскім гідроніме Arina, латышскім Aruona[6].
Назва Аражня значыць «Плыткая (рака)».
Гідраграфія
Даўжыня ракі 24 км[7]. Плошча вадазбору 176 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй вёскі Лука Асіповіцкага раёна. Па ніжнім цячэнні ракі праходзіць мяжа паміж Асіповіцкім і Глускім раёнах. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Чарніца (справа).
Крыніцы
Літаратура
- Ары́жня, Пастовіцкі канал // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 39. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ары́жня, Пастовіцкі канал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Ары́жня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 130. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)