Чарні́ца (у ніжнім цячэнні Пáставіцкі канал) — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Арыжня. Даўжыня 12 км[1]. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл паверхні 0,8%. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мінкавічы, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Паставічы. Рэчышча каналізаванае. Ніжнія 7,5 км ракі называюцца Паставіцкі канал. На невялікім працягу ў сярэднім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа паміж Мінскай і Магілёўскай абласцямі.
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.
Спасылкі