У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дэйч.
Армін Джозэф Дэйч (англ.: Armin Joseph Deutsch, 25 студзеня 1918 — 11 лістапада 1969) — амерыканскі астраном і пісьменнік-фантаст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Чыкага 25 студзеня 1918 года[4]. Атрымаў ступень бакалаўра ў Арызонскім універсітэце (1940)[4]. Паступіў у аспірантуру ў Чыкагскім універсітэце, але яго навучанне было спынена Другой сусветнай вайной[4]. У 1942—1944 гадах служыў інструктарам у школе тэхнічнай падрыхтоўкі ваенна-паветраных сіл ЗША ў Чанут-Філд, штат Ілінойс[4].
З 1944 па 1946 год працаваў памочнікам астранома ў Еркскай абсерваторыі, дзе пры дапамозе 40-дзюймовага рэфрактара займаўся даследаваннем спектраў пераменных зорак тыпу A[en][4][5]. У 1946 годзе абараніў у Чыкагскім універсітэце дысертацыю на тэму «A Study of the Spectrum Variables of Type A»[4], у якой апісаў шэраг новых пераменных зорак тыпу A, вызначыў перыяды для некалькіх з іх і склаў першы каталог такіх аб’ектаў[5].
Працаваў інструктарам у Агайскім дзяржаўным універсітэце (1946—1947), інструктарам (1947—1949) і выкладчыкам (1949—1950) у Гарвардскім універсітэце[4]. У 1951 годзе ўвайшоў у штат абсерваторыі Маўнт-Уілсан[en] і Паламарскай абсерваторыі ў Пасадэне, дзе і прапрацаваў да канца жыцця[4]. Памёр 11 лістапада 1969 года[4].
Навуковы ўклад
Асноўныя працы ў галіне зорнай спектраскапіі. Для тлумачэння складаных змен у спектрах магнітных A-зорак прапанаваў у 1956 годзе мадэль нахільнага рататара — зоркі з моцным дыпольным магнітным полем, якая круціцца вакол восі, нахіленай адносна зямнога назіральніка. Атрымаў назіральныя доказы выцякання рэчыва з чырвоных гігантаў, ацаніў хуткасць выцякання і губляемую масу.
Літаратурная творчасць
Аўтар навукова-фантастычных апавяданняў. Самае вядомае з якіх — «Метро пад назвай Мёбіус» — было шматразова экранізавана:
Памяць
У 1970 годзе ў гонар Арміна Дэйча быў названы кратэр на Месяцы[6].
Крыніцы
- ↑ Armin J. Deutsch // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ A J Deutsch // The Encyclopedia of Science Fiction / P. Nicholls, J. Clute, D. Langford — ISSN 3049-7612 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ A. J. Deutsch // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з «Deutsch, Armin Joseph», The Biographical Encyclopedia of Astronomers, ed. Thomas Hockey et al., Springer Publishing, 2007, Volume 1, p. 295 Архівавана 28 жніўня 2020.; online version 2014 Архівавана 14 чэрвеня 2018., retrieved July 29, 2020.
- ↑ а б Preston, George W. (1970). «Dedication.» In Stellar Rotation: Proceedings of the IAU Colloquium Held at the Ohio State University, Columbus, Ohio., USA, September 8-11, 1969, edited by A. Slettebak, pp. vii-viii. Dordrecht: D. Reidel.
- ↑ "Alumni: Armin J. Deutsch, 1946" Архівавана 18 студзеня 2021., The Department of Astronomy and Astrophysics, University of Chicago, retrieved July 29, 2020.
Літаратура
- Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1986.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|