«Мёбіус» (ісп.: Moebius) — аргенцінскі фантастычны фільм 1996 года, пастаўлены рэжысёрам Густава Маскера[13]. Сюжэт карціны заснаваны на апавяданні «Метро пад назвай Мёбіус» амерыканскага пісьменніка Арміна Дэйча. Фільм створаны Універсітэтам кінематаграфіі Буэнас-Айрэса і з’яўляецца дыпломнай працай яго выпускнікоў.
Прэм’ера фільма адбылася ў Аргенціне 17 кастрычніка 1996 года[14].
Сюжэт
У лабірынтах тунэляў метро Буэнас-Айрэса пачынаюць адбывацца дзіўныя рэчы. Раптам бясследна знікае адзін з цягнікоў разам з пасажырамі. Часам у тунэлях можна пачуць гук праязджаючага ў адпаведнасці з раскладам цягніка, але яго ніхто не бачыць. Пачынаецца расследаванне…
Акцёрскі склад
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 узнагародамі і 5 намінацыямі[15].
Крыніцы
Спасылкі