У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сыс.
Анатоль Сыс |
---|
|
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
26 кастрычніка 1959(1959-10-26) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
4 мая 2005(2005-05-04) (45 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт |
Гады творчасці |
1980-я — 2005 |
Мова твораў |
беларуская |
Анато́ль Ці́ханавіч Сыс (26 кастрычніка 1959, Гарошкаў, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 4 мая 2005, Мінск) — беларускі паэт.
Біяграфія
Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А. Бяляцкім, С. Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Паэзія, грамадзянская і творчая пазіцыя А. Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.
Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску[1].
Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.
Бібліяграфія
- Сыс, А. Агмень. — 1988.
- Сыс, А. Пан Лес. — Мінск: Мастацкая літаратура,1989. — 111с. ББК 84 Бел7 ISBN 5-340-00416-3.
- Сыс, А. Сыс. — 2002.
- Сыс, А. Лён. / укл., прадм. М.Скобла. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 436с. ББЛ 84 (4 Беи)ISBN 985-6824-35-4
- Сыс, А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
- Сыс, А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.
Ацэнкі
У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалі і прыцягваюць да паэзіі Анатоля Сыса мудрасць і, да наіўнасці, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлівае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасці, імпульсіўнасць і безабаронная, амаль дзіцячая, даверлівасць у адносінах да чытача»[2].
Крыніцы
- ↑ Сяржук Вітушка
- ↑ В. Якімовіч. «Я такі, які ёсць…» // Верасень: Літаратурна-мастацкі часопіс. № 23. 2020
Літаратура
Спасылкі