У дыпламатычнай службе з 1979 года. З 13 студзеня1994 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[1]. 11 жніўня2000 года быў адстаўлены з гэтай пасады і адначасова прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].
18 лютага2005 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене[3]. Адстаўлены з гэтых пасад быў 26 жніўня2011 года[4].
25 верасня2006 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[5], а 1 верасня 2011 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].