У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Фісенка.
Валянці́н Мікала́евіч Фісе́нка (24 жніўня 1934, г. Таганрог[1], Растоўская вобласць, РСФСР — 6 жніўня 2016[2]) — беларускі дыпламат, рэферэнт па краінах Захаду. Кандыдат юрыдычных навук (1979). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь (у адстаўцы з 1994 года).
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС СССР (заходні факультэт, 1960), Дыпламатычная акадэмія МЗС СССР (аспірантура, спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права», 1979).
У 1960—1991 гг. працаваў у Міністэрстве замежных спраў СССР у Маскве, дзе ў 1970 годзе нарадзіўся яго сын Ігар Фісенка, пасля ў сакратарыяце аддзялення ААН у Жэневе (Швейцарыя).
З 2 верасня 1991 года быў прадстаўніком БССР у Камісіі сацыяльнага развіцця ААН [3].
З 26 кастрычніка 1992 да 13 ліпеня 1994 года быў членам калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4][5].
13 красавіка 1994 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, яму быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла[6]. Вызвалены з гэтай пасады быў 10 сакавіка 2000 года[7].
З 2000-х гг. выкладаў на гістарычным факультэце і факультэце міжнародных адносін БДУ.
Асноўныя працы
- Фисенко, В. Н. Правовой механизм ОБСЕ: курс лекций / В. Н. Фисенко. — Минск: БГУ, 2004.
Зноскі
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Аўстрыйскай Рэспубліцы |
---|
Пачатак дыпадносін | |
---|
Паслы | |
---|