Аляксандр Валер’евіч Шыпула
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2019
Нараджэнне
15 жніўня 1972 (1972-08-15 ) (52 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шыпула .
Аляксандр Валер’евіч Шыпула (нар. 15 жніўня 1972 , в. Прыветак , Сенненскі раён , Віцебская вобласць ) — беларускі ўрач , дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 15 жніўня 1972 года ў вёсцы Прыветак Сенненскага раёна Віцебскай вобласці [ 1] .
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[ 1] .
Працаваў санітарам на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі г. Полацка ; урачом-акушэрам-гінеколагам у жаночай кансультацыі бальніцы на ст. Баранавічы ; урачом-акушэрам-гінеколагам гінекалагічнага аддзялення, намеснікам загадчыка радзільнага дома, загадчыкам радзільнага дома Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы , галоўным урачом Барысаўскага радзільнага дома [ 1] .
Выбіраўся дэпутатам Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[ 1] .
Член РГА «Белая Русь» , Беларускай партыі «Белая Русь» [ 1] .
З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[ 1] .
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Барысаўскай гарадскай акругі № 62. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[ 1] .
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь , Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь , Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта , медалямі Беларускай праваслаўнай царквы Беларускага экзархата Маскоўскага Патрыярхата «Мар’інагорскага абраза Прасвятой Багародзіцы», «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг. »[ 1] , нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь »[ 2] [ 1] . Мае Падзяку старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта[ 1] .
Сям'я
Жанаты, мае сына і дачку[ 1] .
Крыніцы
Спасылкі