У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ваейкаў.
Аляксандр Іванавіч Ваейкаў (8 (20) мая 1842, г. Масква — 27 студзеня (9 лютага) 1916, г. Петраград[2]) — рускі метэаролаг, кліматолаг і географ, стваральнік сельскагаспадарчай метэаралогіі, актыўны прапагандыст вегетарыянства[3], пляменнік Аляксандра Фёдаравіча Ваейкава (руск.) (бел.[4]. Займаўся фізічнай геаграфіяй, гідралогіяй, агракліматалогіяй і меліярацыяй[4].
Біяграфія і навуковая дзейнасць
У маладыя гады (1856—1858) шмат падарожнічаў па Заходняй Еўропе і Азіяцкай Турцыі (Сірыі і Палестыне).
У 1860 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, але ў наступным годзе з'ехаў за мяжу, дзе слухаў курсы ў Берлінскім, Гайдэльбергскім і Гётынгенскім універсітэтах; апошнім удастоены ступені доктара філасофіі (1865)[4].
З 19 студзеня 1866 быў членам Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; па даручэнні таварыства ездзіў у 1869—1870 гадах за мяжу для азнаямлення з метэаралагічнымі станцыямі ў Вене, Мілане, Парыжы, Бруселі і Лондане. У 1868 і 1870 гадах даследаваў ўсходні Каўказ (Дагестан, Баку і Ленкарань). Ваейкаў прымаў таксама актыўны ўдзел у работах метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства ў якасці яе сакратара, апрацоўваючы назіранні дажджавой і навальнічнай сеткі гэтай камісіі за 1871.
У 1872 годзе ён аб'ездзіў Галіцыю, Букавіну, Румынію, Венгрыю і Трансільванію, дзе, між іншым, займаўся даследаваннем чарназёму.
У лютым 1873 Ваейкаў ужо быў у Нью-Ёрку і да кастрычніка гэтага года здзейсніў вялікую паездку па Злучаных Штатах і Канадзе (С.-Луі, Нью-Арлеан, праз Тэхас, Каларада, Мінесоту і па азёрных абласцях да Квебека). Вярнуўшыся ў Вашынгтон, Ваейкаў да вясны наступнага года па прапанове сакратара Смітсаніянскага інстытута дапоўніў прадпрынятае інстытутам шырокае выданне пад загал. «Winds of the Globe» і напісаў тэкст.
У наступным годзе Воейков здзейсніў падарожжа па Юкатану, Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы, дзе наведаў Ліму, воз. Тытыкака, Чылі, Рыа-дэ-Жанейра. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Ваейкаў скончыў там сваю працу для кнігі «Winds of the Globe» (1875) і затым, па вяртанні на кароткі час у Расію, распачаў новае падарожжа па Індастану, востраву Яве і Японіі. Наступныя гады Ваейкаў прысвяціў распрацоўцы матэрыялаў сваіх падарожжаў і метэаралагічнай працы.
З 1880 года ганаровы доктар фізічнай геаграфіі[4].
У 1882 Ваейкаў паступіў прыват-дацэнтам ў Санкт-Пецярбургскі універсітэт па кафедры фізічнай геаграфіі, у 1885 годзе прызначаны экстраардынарным, ў 1887 годзе ардынарным прафесарам па той жа кафедры. Ваейкаў быў (з 1883 года) старшынёй метэаралагічнай камісіі Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і быў абраны ганаровым членам шматлікіх рускіх і замежных навуковых таварыстваў.
У 1891 годзе даследаваўў Беларускае Палессе, выдаў працы «Пинское Полесье и результаты его осушения» (1893), «Климат Полесья» (1897)[4].
Упершыню ў сусветнай метэаралогіі паставіў задачу высветліць сутнасць метэаралагічных зхяў і кліматычных працэсаў («Климаты земного шара, в особенности России», 1884)[4]. Цыкл прац прысвечаны пытанням геаграфіі і эканомікі насельніцтва і актыўнага ўплыву чалавека на прыроду[4].
У 1910 годзе стаў членам-карэспандэнтам Пецярбургскай АН[4].
У 1910-я гады пражываў па адрасе: Санкт-Пецярбург, Звярынская вуліца (руск.) (бел., дом № 4.[5]
На працягу многіх гадоў да рэвалюцыі Ваейкаў узначальваў Пецярбургскае вегетарыянскае таварыства і прадстаўляў Расію на міжнародных з'ездах вегетарыянцаў[3].
Памяці Ваейкава
Працы
- вышэйзгаданы вялікі артыкул у кнізе праф. Coffin'a «The Winds of the Globe» (Вашынгтон, 1876);
- «Климаты земного шара» (СПб., 1884, выдана таксама з дадатками на нямецкай мове, Иена, 1887);
- «Распределение осадков в России» («Записки Императорского русского географического общества», т. VI);
- «Снежный покров, его влияние на почву, климат и погоду» (т. жа, т. XVIII);
- «Наши реки» (2 арт. у «Русской мысли» 1877—1878);
- «Путешествие по Японии» («Известия Императорского русского географического общества», 1S77);
- «Климат области муссонов Восточной Азии» (т. жа, 1879);
- «Новые данные о суточной амплитуде температуры» («Изв. Общ. любит. естествозн.», т. XXXXI, 18 8 1);
- «Климатические условия ледниковых явлений» («Зап. Минер. общ.», 1881);
- "Влияние топографических условий на средние температуры зимы, особенно при антициклонах («Ж. Русск. физ.-хим. общ.», 1882);
- «О некоторых условиях распределения тепла в океанах и их отношениях к термостатике земного шара» («Известия Императорского русского географического общества», 1883);
- «Способы воздействия человека на природу» («Русское обозрение» 1892, кн. IV);
- «Климат и народное хозяйство» (в Сборнике «Помощь голодающим», выд. рэдакцыі «Русск. вед.», М., 1892).
На зам. мовах.:
- «Die atmospherische circulation» («Ergänzungsheft Petermanns Mitteilungen», 38);
- «Klima von Ost-Asien» (1-я праца, якая даказвае распаўсюджанне вобласці азіяцкіх мусонаў да Ахоцкага мора і Забайкалля; у «Zeitschift. d. Oester. Ges. f. Meteor.», 1870);
- «Die Wald— u. Regenzonen d. Kaukasus» (там жа 241, 1871);
- «Zur Temperatur von Ostsibirien» (I-е ўказанне на больш нізкую тэмпературу зімы ў далінах Усходняй Сібіры параўнальна з гарамі як на нармальную з'яву, там жа, 1871);
- «Die Passate, die tropischen Regen und die subtropische Zone» (там жа, 1872);
- «Klimat von Inner-Asien» (там жа, 1877);
- «Die Vertheilung der Wärme in Ost-Asien» (там жа, 1878);
- «Grö sse der täglichen Wärmeschwankung, abhängig von Localverhältnissen» (там жа, 1883);
- «R egenverhältnisse des malayischen Archipels» (там жа, 1885);
- «Temperaturä nderung mit der Hohe in Bergländern und in der freien atmosphäre» («Meteorolog. Zeitschr.», 1885);
- «Klimatol. Zeit— und Streitfragen» (там жа, 1888).
Акрамя таго, шмат работ Ваейкава, поўны спіс якіх даходзіць да 200, змешчана ў перыядычных выданнях:
- «Известия Общества любителей естествознания»;
- «Записки Императорского русского географического общества»;
- «Известия Императорского русского географического общества»,
- «Записки Минерал. общества»,
- «Метеоролог. Вестнике, издаваемом Императорским русским географическим обществом» (1891),
- «Журнал Русск. физико-хим. общества»,
- журн. «Сельское хозяйство и лесоводство»,
- «Журнал Министерства народного просвещения»,
- у «Трудах VIII съезда русск. естествоиспытателей»,
- «Журналах Харьковсковского сельскохозяйств. общества» (за 1891),
- у зборніку «Речи и протоколы VI съезда русских естествоиспытателей и врачей» (СПб., 1880),
- у «Энциклопедическом словаре» (выд. Брокгауза-Ефрона, 1890), у якім Воейков з 1891 г. прыняў на сябе рэдакцыю аддзела геаграфіі,
- у «Русской мысли»,
- «Русском обозрении»,
- у замежных часопісах:
- «Meteorologische Zeitschrift»,
- «Z-t d. Ges. f. Erdkunde»,
- «Z-t, f. wiss. Geogr.»,
- «Geograph. Magaz.»,
- «Bulletin de la Société de géographie»,
- «Annales de géographie»,
- «Nature» (Лондан),
- «Science»,
- «Philosophical Magazine»,
- «Monthly Weather Review»,
- «Archives des sciences physiques et naturelles»,
- «Americ. Meteor. journ.»,
- «Quarterly Journal of the Royal Meteorological Society» (Лондан).
Зноскі
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 397. — 575 с. — 10 000 экз.
- Воейков, Александр Иванович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Бранг, Петер. Россия неизвестная: История культуры вегетарианских образов жизни от начала до наших дней / Пер. с нем. А. Бернольд и П. Бранг. — М.: Языки славянской культуры, 2006. — 568 с.
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|