Яўрэйскі каляндар — штогадовы каляндар яўрэяў, афіцыйны каляндар у Ізраілі (разам з грыгарыянскім). Па гэтым календары святкуюць яўрэйскія святы, чытаюць адпаведныя часткі Торы ў сінагогах, адзначаюць дні нараджэння і дні памяці памерлых сваякоў, прастаўляюць даты на афіцыйных і камерцыйных дакументах.
Яўрэйскі каляндар ўяўляе рэлігійную і грамадзянскую сістэму датавання, заснаваную на месяцавых і сонечных цыклах. У календары, які выкарыстоўваецца сёння, дзень лічыцца ад заходу да заходу сонца, тыдзень уключае 7 дзён, месяц мае 29 або 30 дзён, і год мае 12 месяцавых месяцаў плюс прыблізна 11 дзён (або 353, 354, ці 355 дзён). Месяцы пачынаюцца толькі ў маладзік, як і Яўрэйскі Новы год. Яўрэйскі Вялікдзень — заўсёды ў поўню ў пачатку вясны.
Для таго каб прывесці каляндар у адпаведнасці з гадавым сонечным цыклам, трынаццаты месяц з 30 дзён дадаецца ў 3, 6, 8, 11, 14, 17, і 19 гады 19-гадовага цыкла. Таму высакосны год можа мець ад 383 да 385 дзён. Яўрэйскі каляндар, які выкарыстоўваецца сёння, быў прыняты прыкладна ў 4 ст. Ён грунтуецца на біблейскіх вылічэннях, які вызначаюць стварэнне свету ў 3761 да н. э.
Месяцы яўрэйскага календара
Месяц (у дужках — старая назва, якая ўжыв. у Ветхім завеце)