Эфіопскі каляндар — (амх.: የኢትዮጵያ ዘመን አቆጣጠር, ye'Ītyōṗṗyā zemen āḳoṭaṭer) — каляндар, які выкарыстоўваецца ў Эфіопіі, а таксама Эрытрэйскай Праваслаўнай Царквой, Эрытрэйскай Каталіцкай Царквой і Евангелісцкай царквой Эрытрэі. Гэты каляндар заснаваны на больш старажытным александрыйскім календары, які ў сваю чаргу ўтвораны ад старажытнага егіпецкага календара, але мае агульныя рысы і з юліянскім календаром: у ім таксама выкарыстоўваецца дадатковы дзень кожныя 4 гады.
Пачатак года ў эфіопскім календары прыпадае на 30 жніўня па юліянскім календары, калі наступны год — высакосны, альбо на 29 жніўня, калі наступны год — просты. Як і Копцкі каляндар, Эфіопскі каляндар складаецца з 12 месяцаў па 30 дзён кожны, а таксама пяці альбо шэсці эпагаменальных дзён у канцы года, якія звычайна вылучаюцца ў 13-ы месяц. Колькасць эпагаменальных дзён вызначаецца ў залежнасці ад віду года: просты ці высакосны.
Лік гадоў у эфіопскім календары начынаецца з 29 жніўня 8 года н. э. па юліянскім календары. Суткі паводле Эфіопскага календара пачынаюцца не апоўначы, а з усходам Сонца.
Месяцы
Амхарская |
Копцкая |
Пачатак месяца |
Пачатак месяца ў высакосны эфіопскі год
|
Mäskäräm |
Tut |
11 верасня |
12 верасня
|
Teqemt |
Babah |
11 кастрычніка |
12 кастрычніка
|
Hedar |
Hatur |
10 лістапада |
11 лістапада
|
Tahsas |
Kiyahk |
10 снежня |
11 снежня
|
T’er |
Tubah |
9 студзеня |
10 студзеня
|
Yäkatit |
Amshir |
8 лютага |
9 лютага
|
Mägabit |
Baramhat |
10 сакавіка |
10 сакавіка
|
Miyazya |
Baramundah |
9 красавіка |
9 красавіка
|
Genbot |
Bashans |
9 мая |
9 мая
|
Säne |
Ba’unah |
8 чэрвеня |
8 чэрвеня
|
Hamle |
Abib |
8 ліпеня |
8 ліпеня
|
Nähase |
Misra |
7 жніўня |
7 жніўня
|
Pagumän |
Nasi |
6 верасня |
6 верасня
|