Будысцкі каляндар — месяцава-сонечны каляндар, які выкарыстоўваецца ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі — Камбоджы, Лаосе, Тайландзе, М’янме (раней вядомай як Бірма) і Шры-Ланцы ў некалькіх дастаткова падобных адна да адной формах. Месяцы календара складаюцца з 29 альбо 30 дзён з дадатковымі адным днём альбо адным месяцам, якія дадаюцца да звычайнага цыклу. Усе формы календара заснаваныя на календары Сур'я Сыданта часоў 3 стагоддзя, але не сучаснай яго формы (абедзве яго формы выкарыстоўваюцца рознымі індыйскімі календарамі).
Сістэма календара
Звычайна месяцава-сонечная сістэма ўстаўкі дзён у каляндар дадае 7 дадатковых месяцаў (adhikamasa) кожныя 19 гадоў і 11 дадатковых дзён (adhikavara) кожныя 57 гадоў, але гэта толькі прыблізныя звесткі вынікаў назіранняў за выкарыстаннем календара. Сярэдні год — гэта адлік 365.25875 дзён магаюгі, што складаецца з 4 320 000 гадоў. Выкарыстоўваецца больш просты варыянт, паводле якога кожныя 800 гадоў складаюцца з 292 207 дзён (здабыткі ад дзялення на 5400). Такі год крыху даўжэйшы за сучасны сідэрычны год і істотна даўжэйшы за сучасны трапічны год. У індыйскім варыянце календара дадатковыя месяцы і дні дадаюцца (альбо выдаляюцца) акурат згодна з тым, як гэтага патрабуюць астранамічныя формулы. У тайскім, лаоскім, камбаджыйскім варыянтах не дазваляецца дадаванне дадатковага дня ў гады, якія маюць дадатковы месяц, у той час як бірманскі і шры-ланкійскі варыянты дапушчаюць дадаванне дадатковага дня толькі ў тыя гады, якія маюць дадатковы месяц. Такім чынам, утвараюцца чатыры месяцава-сонечныя календары, якія складаюцца з 354, 355, 384 і 385 дзён. І хаця шляхам цыклаў дадавання календары імкнуцца да даўжыні трапічнага года, сідэрыйскі год, які выкарыстоўваецца на самой справе, выклікае з часам ссоўванне гэтых цыклаў.
Назвы месяцаў
Для назваў месяцаў выкарыстоўваецца Санскрыт (апроч старых бірманскіх месяцаў):
- Каітра, Вайсаха, Еста, Ашада, Саван, Бгадрапада,
- Асвіна, Картыка, Маргасырша, Паўша, Магга, Палгуна.
Старыя бірманскія месяцы мелі наступныя назвы:
- Тагу, Касан, Наён, Уаса, Ваганг, Таўталін,
- Тадынгют, Тазаўнгмон, Натдаў, Пяда, Табоду, Табаўнг.
Звычайныя гады складаюцца з месяцаў, якія маюць 29 альбо 30 дзён, а дадатковы дзень дадаецца трыццатым днём да месяца Еста/Наён, а дадатковы месяц атрымаецца шляхам падваення месяца Ашада/Уаса. Кожны месяц складаецца з часткі, якая расце (15 дзён) і часткі, якая скарачаецца (14 альбо 15 дзён).
Бірманскія назвы месяцаў
Бірманскі каляндар
Звычайны год |
Высакосны год
|
Тагу |
29 дзён |
|
29 дзён
|
Касан |
30 дзён |
|
30 дзён
|
Наён |
29 дзён |
|
30 дзён
|
Уаса |
30 дзён |
першы Уаса |
30 дзён
|
|
|
другі Уаса |
30 дзён
|
Ваганг |
29 дзён |
|
29 дзён
|
Таўталін |
30 дзён |
|
30 дзён
|
Тадынгют |
29 дзён |
|
29 дзён
|
Тазаўнгмон |
30 дзён |
|
30 дзён
|
Натдаў |
29 дзён |
|
29 дзён
|
Пяда |
30 дзён |
|
30 дзён
|
Табоду |
29 дзён |
|
29 дзён
|
Табаўнг |
30 дзён |
|
30 дзён
|
12 месяцаў |
354 дні |
13 месяцаў |
385 дзён
|
Касан, Наён, першы Уаса і другі Уаса складаюцца з 30 дзён кожны і называюцца «чатыры месяцы, якія працягваюцца» ў год, які мае дадатковы месяц.
Нумар году супадае з сідэрычным годам і ўтрымлівае 12 задыякальных знакаў. Год можа пачацца ў любы дзень ад 6 Каітра/Тагу да 5 Вайсаха/Касана, пры гэтым рэшта месяца будзе лічыцца наступным годам. Такім чынам, любы пранумараваны год можа «недалічыцца» пэўных дзён месяцу, у той час як суседні год будзе мець аднолькавыя наборы датаў напачатку і пад канец году.
Для будысцкага календара выкарыстоўваліся альбо выкарыстоўювацц чатыры эры:
Глядзіце таксама