Аўтар індывідуальных праектаў шматкватэрных жылых дамоў ЖБК мінімальна нізкага кошту ў гарадах Мінскай вобласці, у тым ліку Беразіне, Мар’інай Горцы, Старых Дарогах (1996—2002).
У Полацку і Наваполацку: праект індывідуальнага элітнага шматкватэрнага дома па вул. Леніна (Ніжнепакроўская) г. Полацка (2003); праект рэстарана «Бірхаус» з начным клубам «Пластылін» па вул. Дружбы ў г. Наваполацку (2005); праект добраўпарадкавання цэнтра г. Наваполацка з праектам рэканструкцыі сядзібных дамоў у г. Наваполацку, Полацку і Полацкім раёне.
Узнагароды
Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982). Удзельнік міжнароднага конкурсу «Павільён Савецкага Саюза на сусветнай выстаўцы ў Іспаніі» (1989).
Брянцев Евгений Георгиевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)