У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сямёнаў.
Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў (руск.: Ефим Евстафьевич Семёнов; нар. 26 студзеня 1932) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1976), прафесар (1991).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Малая Лая (Прыгарадны раён, Свярдлоўская вобласць Расіі). У 1958 годзе скончыў Ніжнетагільскі педагагічны інстытут (сучасны Расійскі дзяржаўны прафесійна-педагагічны ўніверсітэт). У 1958—1964 гадах працаваў настаўнікам у пасёлку Старацель і ў Ніжнім Тагіле. У 1958—1980 гадах асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт у Ніжнетагільскім педагагічным інстытуце. У 1959—1962 гадах працаваў дырэктарам базавай школы № 8 ў Ніжнім Тагіле. У 1976 годзе скончыў аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». З 1980 года Яфім Яўстаф’евіч Сямёнаў у Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава (сучасны Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава), у 1980—1990 гадах на пасадзе дацэнта кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, з 1990 года — прафесара. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1991 годзе.
Навуковая дзейнасць
Навуковая дзейнасць Я. Я. Сямёнава звязаная з пытаннямі методыкі і метадалогіі выкладання матэматыкі, дыялагічнага пазнання матэматыкі ў сярэдняй школе. Аўтар навучальных дапаможнікаў для агульнаадукацыйных школ.
Кіраваў падрыхтоўкай кандыдата педагагічных навук, 12 магістраў і 18 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў ВНУ Беларусі.
Сярод апублікаванага:
- Понятие об аксиоматическом методе в геометрии и неевклидовых геометриях: пособие для студентов к метод. семинару по теме «Факультативные занятия в средней школе». — Свердловск, 1973. — 73 с.
- Учимся рассуждать и доказывать : книга для учащихся 6-10 классов средней школы / И. Л. Никольская, Е. Е. Семёнов. — Москва : Просвещение, 1989. — 192 с.
- Изучаем геометрию: книга для учащихся 7—9-х классов средней школы. — Ташкент: Укитувчи, 1990. — 279 с.
- За страницами учебника геометрии: пособие для учащихся 7-9 классов общеобразовательных учреждений. — 2-е изд. перераб. — Москва : Просвещение, 1999. — 286 с.
- Принцип систематизации в преподавании математики // Математика в школе, № 4, 2004. — С. 28—32.
- Методология диалогического познания математики // Матэматыка: праблемы выкладання, № 4, 2011. — С. 3—12.
Узнагароды
- Ганаровая грамата Міністэрства асветы РСФСР і Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў асветы вышэйшай школы і навуковых устаноў РСФСР (1979).
- Дыплом 2-й ступені Усесаюзнага конкурсу на лепшы твор навукова-папулярнай літаратуры (Усесаюзнае таварыства «Веды», Дзяржкамдрук СССР, 1990).
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005).
- Ганаровая грамата Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (2008).
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012).
- Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2015).
- Ганаровая грамата Урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой (Расія, 2016).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі