Ян Уладзіслаў Саламярэцкі (? — люты 1641) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біяграфія
Апошні з роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Мікалай Леў Саламярэцкі, маці Рэгіна з Гойскіх.
Маршалак пінскі з 1629 года. Пасол на сойм 1638 года.
Меў маёнткі Высоцк, Церабяжоў, Столін, Дубровіца. Жонка Ганна з Валовічаў.
Завяшчаў Пінскаму езуіцкаму калегіуму 25 тыс. злотых, Пінскаму кляштару францысканцаў — палову маёнтка Дубровіца, Віленскаму касцёлу св. Казіміра — 10 тыс. злотых (пазней тастамент быў прызнаны несапраўдным).
Крыніцы
Літаратура
- Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.
Спасылкі
Ян Уладзіслаў Саламярэцкі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|