Васіль Іванавіч Саламярэцкі (? — да 8.9.1540) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біяграфія
З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Іван Васілевіч Саламярэцкі, маці паходзіла з Чартарыйскіх.
Вядомы з 1510 года, калі атрымаў з гаспадарскага скарбу 20 коп грошаў і 14 локцяў аксаміту. Дзяржаўца кернаўскі ў 1512, магілёўскі з 1520 года (пацверджана ў 1522). У 1528 годзе выстаўляў у войска ВКЛ 15 коннікаў.
Заснаваў мужчынскі манастыр у Саламярэччы.
Меў маёнткі: Саламярэчча (Старое Саламярэчча), Саламярэцкі Гарадок (Сёмкаўскі Гарадок), Плешчанічы, Будынічы, Прылепы (Менскі павет); Домжарычы (Аршанскі павет); Асташын (з 1525, Новагародскі павет).
У шлюбе з Ганнай Іванаўнай з Уладыкаў (пам. 1560) нарадзіліся сыны Уладзімір, Фёдар, Іван, Андрэй, Багдан, дочкі Алена, Марына, Барбара, Ганна.
Крыніцы
Літаратура
- Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Беларускі гістарычны зборнік. 38. Białystok, 2012. С. 7—46.
Спасылкі
Васіль Іванавіч Саламярэцкі — продкі |
---|
|