Пінскі езуіцкі калегіум — колішняя каталіцкая сярэдняя навучальная ўстанова ў Пінску. Будынак калегіума — помнік архітэктуры барокаXVII стагоддзя, размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска. Калегіум разам з мураваным касцёлам Св. Станіслава (пабудаваны ў 1636—1646 гг., разбураны ў 1956 г.) уваходзіў у ансамбль кляштара езуітаў.
Гісторыя
Езуіты былі запрошаны ў Пінск у 1630 годзе стольнікамМ. Ельскім[uk], які падарыў ім уласны дом. У 1651—1738 гг. узведзены з цэглы (паводле іншых звестак — у 1631—1635 гг.). У 1640-х гг. пры кляштары быў пабудаваны велічны барочны касцёл Св. Станіслава. Пры кляштары ў 1638 г. пачала сваю дзейнасць філасофска-тэалагічная школа, якую штогод наведвалі да 50 дзяцей мясцовых жыхароў.
Яшчэ ў 1638 годзе езуіцкі кляштар атрымаў статус калегіума, дзе акрамя багаслоўскіх выкладаліся і шматлікія іншыя дысцыпліны: замежныя мовы, літаратура, логіка, гісторыя, геаграфія, фізіка і г.д. Пад канец XVII стагоддзя тут штогод колькасць навучэнцаў складала 700 чалавек з усёй Рэчы Паспалітай. Пры калегіуме дзейнічалі музыкальная бурса (з 1645 г.), тыпаграфія, бібліятэка, бальніца для бедных, аптэка.
У сярэдзіне XVII стагоддзя ў сценах калегіума прапаведаваў езуіт Андрэй Баболя, які ў 1657 годзе за сваю місіянерскую дзейнасць ён закатаваны казакамі.
У 1773 г. ордэн езуітаў быў распушчаны. У 1787 годзе будынак калегіума ператварыўся ў рэзідэнцыю ўніяцкага біскупа, а ў 1800 годзе яго аддалі пад мужчынскі праваслаўны Богаяўленскі манастыр.
У 1980 годзе было прынята рашэнне аб поўнай перадачы будынка калегіума музею Беларускага Палесся. У 1996 праведзена маштабная рэстаўрацыя.
Архітэктура
Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на пл. Леніна. Разам з касцёлам (пе збярогся) складаў ансамбль кляштара езуітаў[1].
Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак паўднёвым фасадам арыентаваны да набярэжнай р. Піна. Планіроўка 1-га паверха галерэйна-калідорная. Тут размяшчаліся класы, трапезная, службовыя памяшканні. 2-і і 3-і наверхі спланаваны па калідорнай сістэме з трохпралётнай схемай перакрыццяў. Крыжовыя скляпенні апіраюцца на масіўныя падоўжныя сцены (таўшчыня ў ніжніх паверхах 1.5—2 м). Тут былі жылыя і рабочыя памяшканні. Пад збудаваннем зроблены склепы. Рытмфасадаў ствараецца аконнымі праёмамі з ляпнымі абрамленнямі і крокам пілястраў 2 ніжніх ярусаў. Паўднёва-заходні вугал фланкіруе шасцігранная вежа-контрфорс, што ўмацоўвае сцены пры паніжэнні рэльефу да ракі. Будынак завершаны двухсхільным дахам з заломам. Яго тарцы ўпрыгожаны складанымі франтонамі з дэкаратыўнымі валютамі[1].
Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008.
Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 160—163.