Ян Караль Даўгяла Завіша (польск.: Jan Karol Dowgiałło Zawisza; ? — 9 сакавіка1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі, канцлер Вiленскай акадэміі. У некаторых даведніках імя памылкова даецца як Юры (Jerzy).
Згодна з тэстаментам біскупа Яна, пасля ягонай смерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаванне разбуранага вайною касцёла ў Ашмянах.
Літаратура
J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44-45.