Ян Антоні Храпавіцкі |
---|
Ян Антоні Храпавіцкі. Партрэт са збораў В. Федаровіча ў Віцебску |
Герб «Газдава» |
|
|
Папярэднік |
Уладзіслаў Валовіч |
Пераемнік |
Леанард Габрыэль Пацей |
|
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1612(1612-10-01)[1]
|
Смерць |
3 лістапада 1685(1685-11-03) (73 гады)
|
Род |
Храпавіцкія[d] |
Бацька |
Крыштаф Храпавіцкі[d] |
Маці |
Алена з Войнаў-Ясянецкіх[d] |
Жонка |
Беата Канстанцыя з Вярбіцкіх Ганна з Вылежынскіх |
Дзеці |
Ян Францішак, Крыштаф Антоні, Карнэлія, Барбара, Кацярына, Юзаф, Міхал, Антоні, Вацлаў, Стэфан Антоні, Людвіка Агнешка, Францішак Ян, Марыяна |
Веравызнанне |
кальвінізм[2] |
Дзейнасць |
палітычная дзейнасць[d][3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Антоні Храпавіцкі (1 кастрычніка 1612, вёска Падбярэззе каля Віцебска — 3 лістапада 1685, Лукішкі пад Віцебскам) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар дзённіка. Харунжы (з 1650) і падкаморы смаленскі (з 1660), ваявода віцебскі (з 1669). Трымаў Дарагабужскае, Азярыцкае і Маркаўскае староствы, адміністратар Магілёўскай эканоміі (1684).
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Храпавіцкіх герба «Газдава», сын Крыштафа і Алены з Войнаў-Ясянецкіх. Скончыў калегіум Навадворскага ў Кракаве, працягваў навучанне ў Лондане і Падуі. У 1637 годзе перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, што дало яму магчымасць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю і зрабіць кар’еру.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў. Быў сакратаром караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Актыўны ўдзельнік палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай: браў удзел у працы 24 соймаў, маршалак соймаў 1665 і 1668 гадоў, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі, а таксама ў Скарбовы Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
У сярэдзіне XVII ст. удзельнічаў у працы камісіі для размежавання Веліжскага і Усвяцкага старостваў з Невельскім. Браў удзел у перамовах з Маскоўскай дзяржавай, а таксама ў падпісанні Андросаўскага перамір’я (1667).
Дзённік
Пакінуў дзённік за 1658—1685 гады — каштоўную гістарычную крыніцу, дзе ёсць звесткі пра палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, соймы, штодзённае жыццё заможнай шляхты, звычаі і норавы.
Літаратура
Ян Антоні Храпавіцкі — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 59. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 121, 227. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.