Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, пазней трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4], дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне.
Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Нёман», да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай гродзенцаў. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, пазней стаў трапляць у асноўную каманду. 7 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазней замацаваўся ў цэнтры абароны гродзенцаў.
У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца сезона 2018[5]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак са жніўня стаў гуляць пераважна за дубль.
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на тры гады і адначасова быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[6]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сезона 2019 нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, са жніўня стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных.
У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў трэніравацца з «Нёманам»[7] і пачаў яго складзе сезон 2020. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, з мая 2020 года не з’яўляўся на полі.
У лютым 2021 года пачаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды[8]. Замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы, па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Арсенал»[9] і неўзабаве далучыўся да азербайджанскага «Кяпаза»[10]. У чэрвені 2023 года падоўжыў кантракт з «Кяпазам» яшчэ на год[11].
У лістападзе 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады з-за траўмы так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 мая 2017 года, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).