↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023.
↑Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 верасня 2018
Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера
Выхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).
У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў рэгулярна гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4].
У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[5]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова[6] і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале».
У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[8]. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9].
У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[11] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[12]. Пакінуў «Спартак» у лістападзе 2023 года[13].
У лютым 2024 года вярнуўся ў дзяржынскі «Арсенал»[14]
Міжнародная кар’ера
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Крыніцы
↑Yuri Lovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.