Выхаванец мінскага МТЗ-РІПА (пазней клуб змяніў назву на «Партызан»), з 2007 года пачаў выступаць за дубль. На наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак за тры сезоны правёў у яе складзе толькі 10 матчаў. Пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010 апынуўся ў фарм-клубе «Партызан-2».
Пасля сезона 2011 «Партызан» спыніў існаванне, і Аляксандр працягнуў выступы ў Першай лізе, гуляючы за «Смаргонь» і «Іслач». У 2014 годзе стаў іграком клуба «Крумкачы», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да Вышэйшай. У сезонах 2016 і 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года перайшоў у «Смалявічы»[3]. У сезоне 2018 быў трывалым іграком асновы смалявіцкай каманды.
У студзені 2019 года стаў іграком НФК[4]. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[5].
У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[6], дзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Арсенале» на наступны сезон[7]. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе заставаўся іграком асновы ў 2022 годзе.
У пачатку 2023 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», аднак у сакавіку падпісаў новы кантракт з дзяржынскім клубам[8]. Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[9].