Пачынаў кар’еру ў складзе наваполацкай «Дзвіны», пазней гуляў за салігорскі «Шахцёр». У пачатку 1990-х выступаў за клубы Польшчы і Славакіі. Скончыў кар’еру ў 2000 годзе ў складзе мікашэвіцкага «Граніта».
Трэнерская
Пасля заканчэння кар’еру стаў працаваць трэнерам дубля салігорскага «Шахцёра». У 2005 годзе ўзначаліў клуб «Слуцкцукар», які на той час выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці. За дзевяць гадоў прайшоў са слуцкім клубам шлях ад аматарскай каманды да клуба Вышэйшай лігі чэмпіянату краіны.
У 2014 годзе разам са «Слуцкам» дэбютаваў у элітным дывізіёне. Амаль адразу атрымаў вядомасць сваёй экспрэсіўнай прамовай на пасляматчавай прэс-канферэнцыі[1]. Пазней таксама за экспрэсіўныя дзеянні неаднаразова выдаляўся з тэхнічнай зоны падчас матчаў[2]. У выніку, «Слуцк» заняў 9-е месца з 12, здолеўшы замацавацца ў Вышэйшай лізе.
Сезон 2015 атрымаўся для «Слуцка» няўдалым, каманда хутка апынулася ў зоне вылету. Як вынік, у жніўні 2015 года Юрый Крот пакінуў пасаду галоўнага трэнера слуцкага клуба[3].
У жніўні 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам мар’інагорскай «Вікторыі»[4], заставаўся на пасадзе да канца сезона.