У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Малевіч .
Юрый Мікалаевіч Малевіч
Дата нараджэння
30 мая 1937 (1937-05-30 )
Месца нараджэння
Дата смерці
27 жніўня 2003 (2003-08-27 ) (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька
Мікалай Андрэевіч Малевіч
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Юрый Мікалаевіч Мале́віч (нар. 30 мая 1937 , Мінск , БССР — 27 жніўня 2003, Мінск) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Сын беларускага графіка Мікалая Малевіча .
Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут . Працаваў у 1961—1973 гадах галоўным архітэктарам праектаў у Барысаўскім філіяле Мінскага аблпраекта , Тульскграмадзянпраекце [ 1] , з 1976 года намеснік генеральнага дырэктара інстытута «Белбыттэхпраект » навукова-вытворчага аб’яднання «Белбыттэхніка », з 1987 — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні інстытута «Мінскграмадзянпраект », з 1996 года ў камітэце па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінскага аблвыканкама .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1972 года. Жыў у Мінску [ 1] . Памёр ад хваробы сэрца ў 2003 годзе. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Меў дачку Марыну Малевіч, у шлюбе Груша.
Творчасць
Цэнтральная плошча ў Барысаве
Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудова мікрараёнаў гарадоў Барысава (1967), Слуцка (1972), Чэрвеня (1963), Смалявіч , Крупак Мінскай вобласці і інш. (1962—1972), праекты цэнтральных плошчаў у Барысаве (1963, у суаўтарстве) і Беразіне Мінскай вобласці (1967), цэнтра курортнага пасёлка Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (1970); бібліятэка (1964), спартыўны корпус з плавальным басейнам, ЗАГС (1970), 9-павярховы жылы дом у Барысаве (1964—1968); кінатэатр «Рагнеда» ў Заслаўі Мінскай вобласці (1988); бальніца з паліклінікай у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці (1992, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1998); крытыя корты ў комплексе «Дразды» каля Мінска (1995) і інш.
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у суаўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах . Узнагароджаны медалямі, у т.л. сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1982)[ 1] .
Зноскі
Літаратура