Юрый Леанідавіч Варушчанка |
Дата нараджэння |
3 мая 1976(1976-05-03) (48 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Варушчанка.
Юрый Леанідавіч Варушчанка (нар. 3 мая 1976, г. Гомель) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў у 1999 годзе БДПА. У 1999—2000 гадах Галоўны мастак Гомеля ва Упраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама; у 2000—2002 гадах архітэктар праектнага інстытута «Дзіпражыўмаш» у Гомелі; у 2002—2003 гадах загадчык аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Рэчыцкага райвыканкама; у 2003—2006 гадах архітэктар праектна-канструктарскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Гомельбудпраект»; у 2007—2012 гадах вядучы архітэктар КУП «Інстытут Гомельаблбудпраект»; у 2012—2013 гадах галоўны архітэктар праектаў «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В. У.».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2006 года.
Творчасць
Аўтар больш 100 праектаў у Гомелі, Гомельскай вобласці, Мінску, Мінскай вобласці, у т.л. удзельнічаў у праектаванні будынка музея Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
- Варущенко Юрий Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)