Юрый Іванавіч Раманаў
Дата нараджэння
21 сакавіка 1949 (1949-03-21 ) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Раманаў .
Юрый Іванавіч Раманаў (нар. 21 сакавіка 1949 , г. Сцепанаван , Арменія ) — беларускі архітэктар .
Біяграфія
Скончыў у 1971 годзе Днепрапятроўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Пятроў , В. Гарбаносаў , Я. Яшунскі , К. Рудакоў і інш.). У 1971—1977 працаваў у праектным інстытуце «ПрамНДІпраект » ў г. Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці ; у 1977—1981 гадах у праектным інстытуце «Гроднаграмадзянпраект »; у 1981—1984 гадах у Гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрнях ; у 1986—1988 гадах на гродзенскім вытворча-рэкламным камбінаце; у 1988—1992 гадоў у кааператыве апрацоўчых работ і добраўпарадкавання «Дэкор»; у 1992—2001 гадах у гродзенскім творчым аб’яднанні «Альянс-Арт». З 2003 года выкладае архітэктурныя дысцыпліны ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы .
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Гродне .
Творчасць
Гасцініца «Гродна»
Асноўныя працы: рэканструкцыя гідраметалургічнага завода «УсходГАК [ru] » у горадзе Жоўтыя Воды , Украіна (1975 ); аўтавакзал у горадзе Жоўтыя Воды, Украіна (1976); база адпачынку заводу «Электорон» на рацэ Інгулец , Украіна (1977); адміністрацыйна-бытавы камбінат шыфернага завода ў горадзе Рыбніца , Малдова (1977); навучальна-лабараторны корпус Днепрапятроўскага палітэхнікума ў горадзе Жоўтыя Воды, Украіна (1977); планіроўка і забудова эксперыментальнага жылога раёна «Румлёва» ў Гродна (1980 ; сааўтары Ю. Патапаў , І. Мазнічка , У. Лытаў , С. Паўлаў ); водалячэбніца санаторыі «Беларусь» у горадзе Друскінінкай , Літва (1981; сааўтары Ю. Патапаў); гасцініца «Гродна» ў горадзе Гродна (1981; сааўтары Ю. Патапаў, У. Еўдакімаў , В. Папоў ); праектаванне жылых дамоў для індывідуальнай забудовы, інтэр’ераў, ландшафту і добраўпарадкавання жылых і грамадскіх аб’ектаў.
Зноскі
Літаратура