Юрый Іванавіч Ільініч (? — 1526) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Маршалак дворны і намеснік лідскі (1500).
Вялікі князь літоўскі Аляксандр у 1502 годзе адабраў у яго Лідскае намесніцтва і аддаў родзічу свайго фаварыта Міхаіла Глінскага Андрэю Дрожджы, што стала прычынай канфлікту паміж Глінскім і раднымі панамі.
Зноў намеснік лідскі (з 1507), ковенскі (1514), берасцейскі і адначасова маршалак дворны (з 1519).
Каля 1510 года пабудаваў Мірскі замак.
Належала вёска Беражна.
Сям’я
Сын Івашкі, намесніка смаленскага, і Ганны Даўгірдаўны, брат Мікалая.
Праз шлюб з дачкой Яна Забярэзінскага Ядвігай атрымаў частку яе мацярынскай спадчыны: колішнія маёнткі Мікалая Насуты — Шарашова ў Берасцейскім павеце, Белую на Падляшшы і іншыя маёнткі.
Меў чатырох сыноў, якія пасля смерці Юрыя Іванавіча падзялілі яго маёмасць.
Зноскі
Літаратура