Пачынаў кар’еру ў кішынёўскім «Зімбру», дзе з перапынкамі выступаў да 2012 года. У 2010 годзе гуляў у Расіі за «Мардовію». Пасля правёў паўгады ў клубе «Акадэмія-УТМ».
У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы, але з вяртаннем у строй Анры Хагуша страціў месца ў аснове і па заканчэнні сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Зімбру»[2] і неўзабаве стаў капітанам каманды. У пачатку 2015 года перайшоў у «Мілсамі», разам з якім стаў чэмпіёнам Малдовы. У сакавіку 2016 года зноў стаў іграком «Акадэміі»[3], у ліпені таго ж года далучыўся да «Зары». Улетку 2017 года перайшоў у «Сфынтул Георгэ», пасля 2018 года спыніў кар’еру.
У жніўні 2020 года далучыўся да клуба «Спартаній», дзе гуляў да кастрычніка. У 2021 годзе стаў іграком «Вікторыі», дзе выступаў да канца 2022 года, таксама стаў гуляць у міні-футбол.
Міжнародная кар’ера
10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў таварыскім матчы супраць Кіпра. Пасля на працягу трох гадоў не выклікаўся ў зборную, а з восені 2014 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды краіны.
Дасягненні
Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
Чэмпіён Малдовы: 2015
Крыніцы
↑Iulian Erhan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.