Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў віцэ-маршалкам шляхты Пінскага паветаМінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак.
Эдвард. Ажаніўся з Геленай са Стравінскіх, дачкой Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага павета[4]. Міравы пасрэднік у Ваўкавыскім павеце. За ўдзел у паўстанні 1863 года сасланы ў НарымТомскай губерні, але, верагодна, па просьбе жонкі, па стане здароўя быў пакінуты ў Томску. Памёр 22 чэрвеня 1866 года ад інсульту (напэўна, не ў Томску, бо яго там не пахавалі)[5].