Юбіле́йны меда́ль «Со́рак гадо́ў Перамо́гі ў Вялі́кай Айчы́ннай вайне́ 1941-1945 гг.» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 красавіка1985 года ў адзначэнне 40-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. Аўтары малюнка медаля — мастакі А. Г. Мірашнічэнка і В. А. Ермакоў.
Палажэнне аб медалю
Юбілейным медалём «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» узнагароджваюцца:
Асобам, якія ўзнагароджаны медалямі «За абарону ...», уручаецца медаль з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ», а асобам, узнагароджаным медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» — з надпісам на адваротным боку «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА».
Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з трыма падоўжнымі вузкімі чорнымі палоскамі, якія чаргуюцца з чатырма вузкімі палоскамі аранжавага колеру і адной — чырвонага колеру шырынёй 10 мм. Краю стужкі акантаваны вузкімі зялёнымі палоскамі. Такім чынам, левая палова стужкі паўтарае ў мініяцюры малюнак стужкі ордэна Славы.
Аверс
На адным боку медаля на фоне пяціканцовай зоркі, лаўровых галін і агнёў святочнага салюту ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне размешчаны выявы скульптурнай групы салдата, рабочага, калгасніцы і Спаскай вежыМаскоўскага Крамля; у верхняй частцы даты «1945» і «1985».
Рэверс
На адваротным боку медаля размешчаны: у верхняй частцы па акружнасці надпіс «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА», у сярэдзіне — надпіс «40 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», у ніжняй частцы — рэльефная выява сярпа і молата над стужкай.
На медалях, адчаканеных для ўзнагароджання замежных грамадзян, надпісы на рэверсе медаля — «УЧАСТНИКУ ВОЙНЫ» або «УЧАСТНИКУ ТРУДОВОГО ФРОНТА» адсутнічаюць.
Літаратура
Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0.
Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.