Скончыў Сарбону (1951). У Другую сусветную вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 года ў ЗША. Большая частка яго твораў звязана з тэмай катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у Другую сусветную вайну).
Візель выкладаў у Ельскім, Бостанскім, Джорджтаўнскім універсітэтах. Прафесар іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Ёрку (з 1972 года).
Прафесар гуманітарных навук Бостанскага ўніверсітэта.
Візель вядомы сваёй грамадскай дзейнасцю. Ён узначальваў Прэзідэнцкую камісію па галакосце, у 1980—1986 гадах быў старшынёй Амерыканскага мемарыяльнага савета па галакосце. У 1985 года ўзнагароджаны залатым медалём Кангрэса ЗША, у 2006 годзе ўдастоены звання ганаровага рыцара Вялікабрытаніі.
Зноскі
↑ абElie Wiesel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.