Э́йфелева ве́жа (фр.: la tour Eiffel) — металічная вежа на Марсавым полі ў Парыжы, спраектаваная і пабудаваная кампаніяй інжынера Густава Эйфеля. Сам канструктар называў яе проста — 300-метровай вежай (tour de 300 mètres). З’яўляецца сусветна вядомым сімвалам Францыі і Парыжа ў прыватнасці, месцам паломніцтва турыстаў.
Вежа была ўзведзена да Сусветнай выстаўкі 1889 года (дата заканчэння пабудовы: 24 кастрычніка1889), прысвечанай стагоддзю Французскай рэвалюцыі (1789), і служыла ўваходнай аркай. Першапачаткова планавалася, што праз 20 год вежа будзе знесена. Аднак з развіццём радыё і тэлебачання вежай пачалі карыстацца як пляцоўкай для антэн.
Першапачаткова вышыня Эйфелевай вежы складала 300 метраў. Аднак пазней на яе вяршыні была ўсталявана антэна і разам з ёй вышыня вежы складае 324 метра.