Манумент Вашынгтона (англ.: Washington Monument) — абліцаваны Мэрылендскім мармурам гранітны абеліск вагой 91 тыс. тон і вышынёй 169 метраў.
Быў узведзены ў 1848—1884 гадах у Вашынгтоне, паміж Белым домам і Капітоліем, па праекце Роберта Мілса як помнік першаму прэзідэнту ЗША, Джорджу Вашынгтону. Да пабудовы Эйфелевай вежы быў самым высокай пабудовай на Зямлі. На верх манумента можна ўзлезці па лесвіцы з 896 прыступак альбо пры дапамозе ліфта. Цікавы факт, што з усходняга боку на вяршыні манумента высечаныя 2 лацінскія словы «Laus Deo», што ў перакладзе азначае «Слава Богу». Кожны новы дзень у сталіцы ЗША пачынаецца з таго, што першы прамень сонца азарае гэты надпіс.
14 сакавіка 1973 года два амерыканскія манументалазы ўзабраліся на манумент, гісторыя гэтага апісана ў часопісе «Плэйбой» за жнівень 1974 года.[4]