Парыжская царква Сент-Эсташ (фр.: Église Saint-Eustache) — царква Святога Яўстафія ў 1-й акрузе французскай сталіцы; побач з былым Цэнтральным рынкам, цяпер цэнтрам Ле-Аль. Адна з апошніх гатычных цэркваў Парыжа; спалучае архітэктуру готыкі з рэнесанснымі формамі аб’ёмаў і класічным фасадам. У храме рэгулярна праходзяць арганныя канцэрты.
Апісанне
- Даўжыня: 105 м.
- Шырыня (макс.): 43,5 м.
- Вышыня скляпення: 33,46 м.
Гісторыя
Будаўніцтва пачалося ў 1532 годзе паводле плана архітэктара Лемерсье, які ўзяў за прыклад Сабор Парыжскай Божай Маці. Былі ўзведзены неф, паўночныя капэлы і паўднёвы фасад. У XVII стагоддзі дабудаваны паўднёвыя капэлы і скляпенні нефа, — але ўжо пад уплывам стылю рэнесанс. У XVIII стагоддзі фасад быў перабудаваны па новай модзе ў стылі класіцызма, дзеля чаго быў разбураны першы пралёт царквы з двума капэламі.
Арган
Знакаміты арган царквы Сент-Эсташ лічыцца найбуйнейшым па колькасці труб арганам Францыі, пераўзыходзячым памеры арганаў царквы Сен-Сюльпіс і Нотр-Дам-дэ-Пары (найбуйнейшы па колькасці рэгістраў). Арган налічвае каля 8000 труб. Сучасны варыянт аргана быў зманціраваны ў 1989 годзе, пры мантажы выкарыстоўвалася частка труб старога інструмента.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі