Шы Наянь (кіт. 施耐庵, піньінь Shī Nài'ān; 1296—1372) — кітайскі празаік. Аўтар рамана «Рачныя затокі», які лічыцца адным з найбольш значных празаічных твораў кітайскай літаратуры адным з чатырох класічных кітайскіх раманаў.
Раман «Рачныя затокі» заснаваны на народных паданнях пра подзвігі і прыгоды 108 паўстанцаў — «высакародных разбойнікаў» з лагера на гары Ляншаньбо (правінцыя Шаньдун) пад правадырствам Сун Цзяна (1124—1127). Рух Сун Цзяна разгарнуўся ў кіраванне 8-га імператара дынастыі Сун Хуэй-цзуна і быў звязаны з агульнай нестабільнасцю ў імперыі, выкліканай уварваннем чжурчжэней, якія захапілі поўнач краіны і заснавалі ўласную дынастыю Цзінь (1115—1234).
Сумнеў у рэальнасці Шы Наяня
Паколькі пра жыццё Шы Наяня вядома вельмі мала, то некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта можа быць псеўданім вядомага пісьменніка Ло Гуаньчжуна, у рэдакцыі якога і дайшоў да нас тэкст рамана «Рачныя затокі»[4][5]. Паводле іншай версіі, Шы Наянь з’яўляўся, наадварот, старэйшым сучаснікам і настаўнікам Ло Гуаньчжуна.
Зноскі