Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 (англ. : UK Championship 2013 , таксама вядомы як williamhill.com UK Championship 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры , які праходзіў з 26 лістапада па 8 снежня 2013 года на арэне Barbican Centre , у Ёрку , Англія . Турнір стаў 37-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі , які штогод праходзіць з 1977 года . Прызавы фонд турніру склаў £755,000, з якіх £150,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі , які саступаў у фінальным матчы з лікам 1:5 і 3:6, але дамінаваў у вячэрняй сесіі і пакінуў за сабой паядынак з лікам 10:7. На сваім шляху да тытула 31-гадовы аўстраліец перайграў Дылана Мічэла (6:0), Робі Уільямса (6:1), Лі Хана (6:3), Джо Пэры (6:1), шатландца Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (6:2), Сцюарта Бінэма ў паўфінальным матчы (9:8) і леташняга пераможцу Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, Робертсан , які стаў чэмпіёнам свету ў 2010 годзе і перамог на Мастэрс у 2012 годзе , стаў восьмым снукерыстам у гісторыі, які выйграў усе турніры трайной кароны , а таксама выйграў свой трэці рэйтынгавы тытул (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая і Усі Класік ) у 2013 годзе.
Турнір
Barbican Centre — месца праведзення чэмпіянату Вялікабрытаніі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 года стаў 37-м розыгрышам турніру , які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету ), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі , як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000), Ёрк (2001—2006) і Тэлфард (2007—2010). У 2011 годзе першынства зноў вярнулася ў Ёрк , дзе з таго часу штогод праходзіць у Barbican Centre .
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура , а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014 .
Матчы турніру гуляліся на васьмі сталах арэны ў Barbican Centre .
Рэйтынгавыя ачкі
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і найбуйнейшы турнір у Кітаі — International Championship . На абодвух спаборніцтвах пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў. Больш каштоўным турнірам (у плане рэйтынгу) з'яўляўся толькі чэмпіянат свету , пераможца якога атрымаў 10000 балаў.
Дасягненне
Ачкі
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1/32 фіналу
1440
1/64 фіналу
640
Асноўная сетка
Верхняя частка
Ніжняя частка
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур .Barbican Centre , Ёрк , Англія , 8 снежня 2013.
Марк Сэлбі (1) Англія
7:10
Ніл Робертсан (3) Аўстралія
Статыстыка гульцоў
2
Сусветны рэйтынг
1
12
Перамогі на турнірах
13
3
Рэйтынгавыя турніры
8
Статыстыка выступаў на чэмпіянатах Вялікабрытаніі
Колькасць тытулаў
Колькасць удзелаў
Колькасць згуляных матчаў
Колькасць выйграных матчаў
Колькасць соценных серый
Найвышэйшая серыя
Статыстыка асабістых сустрэч
10 + 1 нічыя (2; 1 )
Лік асабістых сустрэч (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі)
5 + 1 нічыя (3 ; 0)
60 (23; 6 )
Лік па фрэймах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі)
52 (28 ; 4)
1 (0; 0)
Лік па фіналах (рэйтынгавыя турніры; чэмпіянат Вялікабрытаніі)
1 (1 ; 0)
Асабістыя сустрэчы
Рэйтынгавыя турніры
Міні-рэйтынгавыя турніры
Нярэйтынгавыя турніры
Турніры з альтэрнатыўным фарматам
Дзённая сесія : 130 :1 (130 ), 0:76 (63 ), 75 :10, 89 :0, 68 :22 (57 ), 68 :39, 21:65 (54 ), 0:123 (123 ) Вячэрняя сесія : 70 :22, 0:101 (56 ), 0:122 (122 ), 0:132 (132 ), 26:71 , 28:61 , 116 :0 (74 ), 47:59 , 36:82 (57 )
130
Найвышэйшая серыя
132
1
Соценныя серыі
3
3
Серыі 50+
7
Спасылкі
Усе турніры