Чыстая Лужа — рака ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Сажа).
Даўжыня ракі 11 км[1]. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 4 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Лясная, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Рабавічы. Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае. Ніжэй вёскі Рабавічы на рацэ створаны дзве плаціны і вадасховішчы. Цячэ пераважна праз лес. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 356. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г. (руск.)
Спасылкі