«Чакай мяне, Ганна» (іншая назва: Далёка ад вайны) — савецкі чорна-белы мастацкі фільм, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1969 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым.
Вялікая Айчынная вайна. Журналіст Сяргей Новікаў прыязджае ў тылавы прыволжскі горад, каб напісаць нарыс пра кранаўшчыцу-ударніцу рачнога парта Ганну Сярогіну. Калега Новікава Маклецоў уладкоўвае яго жыць у цыркавы інтэрнат, дзе Сяргей знаёміцца з камендантам Раісай Пятроўнай, барцамі Цыклопам і Хаджы-Абрэкам, іншымі жыхарамі. Новікаў і Маклецоў разам з мясцовай «камсамольскай багіняй» Ласцікавай, якую Маклецоў таемна кахае, наведваюць цыркавое выступленне. На наступны дзень Маклецоў ляціць у партызанскі атрад. Спробы Новікава з Сярогінай безвыніковыя: Ганна грубіць альбо жартуе. Паступова Сяргей даведваецца пра яе, што яна з дзіцячага дома, жыве адна з дзіцем, муж на фронце, хамаватая, можа выпіць, лаецца, як мужык. Пасля танцаў, куды Сяргей ідзе па парадзе Міні, аднаго з жыхароў цыркавога інтэрната, у іх, нарэшце, атрымоўваецца пагаварыць. Высвятляецца, што Ганна сёння атрымала пахаванку на чалавека, якога лічаць яе мужам, — свайго таварыша з дзіцячага дома, якога яна не кахала, а цяпер шкадуе. Сяргей расказвае пра сябе: яго ў першым баі кантузіла, паследствы не даюць яму вярнуцца на фронт. Паміж Ганнай і Сяргеем узнікаюць пачуцці. На рацэ мітусня, патанае баржа, а Ганна арганізуе жанчын на яе разгрузку. Тут, у затоцы, яе знаходзіць ліст ад Сяргея: ён мусіць неадкладна ляцець у партызанскі атрад замест Маклецова, які загінуў у самалёце.
Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2