Храмасо́мная тэо́рыя спа́дчыннасці — тэорыя аб лакалізацыі фактараў спадчыннасці ў храмасомах клетак. Распрацавана нямецкім эмбрыёлагам Тэадорам Боверы (руск.) (бел. (1902—1907) і амерыканскім цытолагам У. Сетанам (1902—1903).
Эксперыментальнае абгрунтаванне лакалізацыі генаў у храмасомах было атрымана пазней Т. Морганам і яго супрацоўнікамі К. Брыджэсам, А. Сцёртэвантам і Г. Мёлерам, якія працавалі з пладовай мушкай Drosophila melanogaster. Асноўныя высновы сфармуляванай імі храмасомнай тэорыі спадчыннасці былі апублікаваны ў 1915 годзе ў кнізе «Механізм мендэлеўскай спадчыннасці»[2].
У 1933 годзе Томасу Моргану за адкрыццё ролі храмасом у спадчыннасці была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне[3].
Храмасомная тэорыя спадчыннасці ўсталёўвае, што пераемнасць адзнак арганізмаў у шэрагу пакаленняў вызначаецца пераемнасцю іх храмасом. Гены, лакалізаваныя ў храмасоме, складаюць групу счаплення і перадаюцца сумесна; колькасць груп счаплення роўная гаплоіднай колькасці храмасом і пастаянная для кожнага віду арганізмаў; адзнакі, што залежаць ад счаплення генаў, таксама наследуюцца сумесна. Счэпленае наследаванне (руск.) (бел. адзнак парушаецца ў выніку перакрыжавання храмасом (руск.) (бел., якое прыводзіць да пераразмеркавання генетычнага матэрыялу паміж гомалагічнымі храмасомамі ў працэсе меёзу.
Храмасомная тэорыя спадчыннасці дазволіла сфармуляваць адзін з найважнейшых прынцыпаў генетыкі аб адзінстве дыскрэтнасці і бесперапыннасці генетычнага матэрыялу.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура