Храм Геркулеса Віктара (Hercules Olivarius) — антычны храм на Бычыным форуме ў Рыме. Храм круглай формы, з усіх бакоў акружаны калонамі. Найстарэйшы будынак з мармуру ў Рыме, які захаваўся цэлым да нашага часу.
Ён падобны сваёй формай да рэшткак храма Весты на Рымскім форуме, таму раней яго памылкова лічылі святыняй прысвечанай Весце. Аднак на пастаменце статуі ў храме захаваўся надпіс Hercules Olivarius. На гэтым грунтуецца здагадка, што асоба, якая пабудавала храм — Марк Актавій Герэн — быў напэўна гандляромалеем.
Храм пабудаваны каля 120 г. да н.э. і мае ў дыяметры 14,8 м. Складаецца з цэнтральнага культавага памяшкання круглай формы, цэлы, якое атачаюць 19 дзесяціметровых карынфскіх калон. Дах, які яны трымаюць, не арыгінальны, а пабудаваны пазней.
У 1132 годзе храм быў перароблены ў царкву Святога Стэфана (так і захаваўся будынак). У 17 ст. - царква Santa Maria del Sole.