Знаходзіўся на левым (усходнім) берагу Тыбра ў лагчыне, акружанай Капіталійскім, Палацінскім і Авенцінскім узгоркамі. У раннія рэспубліканскія часы тут прычальвалі судны і вёўся бойкі гандаль скатом. Ад форума захаваліся храмы Геркулеса (каля 120 г. да н.э.) і Партуна (каля 80 г да н.э.), якія доўгі час дзейнічалі ў якасці цэркваў. Над руінамі вялікага алтара Геркулеса была ў VI стагоддзі збудавана базіліка Санта-Марыя-ін-Касмедзін.