Трыбуна атрымала такую назву, з прычыны таго, што была ўпрыгожана насамі варожых караблёў (гл. ростр), захопленых рымлянамі ў 338 да н.э. пры Анцыўме падчас Лацінскай вайны340—338 да н.э.
Першапачаткова трыбуна аратараў у рэспубліканскі перыяд знаходзілася на каміцыі — Rostra Vetera. Яна была пабудавана каля 500 года да н.э. Рэшткі старой ростры са ступенямі з туфу былі раскапаны археолагамі[1].