У Сярэднявеччы гэта зямля была ўладаннем сямейства Арсіні і да XV стагоддзя заставалася незабудаванай. Хоць Брамантэ і ўзвёў у гэтым квартале велічнае палацца дэла Канчэлерыя, забудова плошчы дагэтуль адрозніваецца бязладнасцю: тут перамяшаны заезныя двары і дамы рыначных гандляроў (на плошчы і ў нашы дні вядзецца гандаль гароднінай і рыбай).
Пра тое, што на Кампа дэі Фіёры доўгі час праводзіліся публічныя пакаранні смерцю, нагадвае статуя Джардана Бруна, якая была ўстаноўлена ў 1889 годзе на месцы, дзе быў спалены філосаф.